Сотрудники РОВД держат на контроле сохранность имущества на объектах АПК

Закон Сельское хозяйство

Задача – папярэдзіць і прадухіліць

Нягледзячы на тое, што жніво ў раёне яшчэ не набрала абароты, увага праваахоўных органаў накіравана на кантроль за становішчам спраў у сельгаспрадпрыемствах.

Супрацоўнікі РАУС выязджаюць у гаспадаркі днём і ў начны час сутак для прадухілення крадзяжоў, выяўлення іншых парушэнняў. На мінулым тыдні ў рэйд з супрацоўнікамі РАУС накіраваўся і карэспандэнт раённай газеты.

Рэалізоўваючы свае паўнамоцтвы, міліцыянеры загадзя правялі абследаванне ўсёй сельгастэхнікі і месцаў захоўвання ўраджаю. Першае, на што звярталі ўвагу падчас рэйду начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў і ўчастковы інспектар Уладзіслаў Алімаў – наяўнасць вартавой аховы. Вельмі важна не дапусціць крадзяжоў камплектуючых запчастак да тэхнікі, паліва, угнаенняў, зерня новага ўраджаю. На зернетаку УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» вартаўнік знаходзіўся на месцы, а вось цэнтральныя вароты былі адчынены – такога лепш не дапускаць, зрабілі заўвагу супрацоўнікі РАУС. Старая агароджа ля сушылкі была часткова знята, а па правілах бяспекі аб’ект павінен быць агароджаны. Таксама на зернетаку адсутнічала асвятленне і журнал праверкі. «У маім падпарадкаванні зернесушыльны комплекс, старая сушылка на дрывах і мехдвор, – расказаў вар-таўнік Станіслаў Вараб’ёў. – Па гэтых трох аб’ектах і патрулюю праз кожныя паўгадзіны. Гаспадарка нядаўна толькі распачала ўборачную, сушым рапсавае зерне».

У майстэрні райаграсэрвісу не было заўваг. Вартаўнік Віктар Туркоў расказаў, што яго правяралі ноччу супрацоўнікі ДАІ: фізічны стан, наяўнасць тэхнікі на мехдвары.

Адказна працуе вартавая служба на мехдвары ў «Лаўжанскім»: тут працуе відэаназіранне, і чужога чалавека адразу заўважаюць. Як толькі міліцыянеры накіраваліся да варот, насустрач адразу выйшаў вартаўнік. Ён быў у курсе ўсяго: колькі і якая тэхніка на ахоўваемым аб’екце. Толькі вось кабіны не ва ўсіх МТЗ былі замкнутыя. У адной з іх знаходзілася фартуна, якая можа быць прынадай для нячыстых на руку, зрабілі заўвагу супрацоўнікі РАУС.

У гэты ж дзень міліцыянеры пабывалі ва ўрочышчы Тарасенкі, дзе пасвіўся статак кароў КУСГП «Ульскі». Замест двух пастухоў на полі прысутнічаў адзін. Затое тут была нецвярозая жанчына. Яе міліцыянеры забралі з поля, склалі ад-міністрацыйны пратакол. На першы раз парушальніцы вынеслі папярэджанне.

На ўсіх наведаных аб’ектах міліцыянеры нагадалі работнікам пра адказнасць за дробны крадзеж (штраф да 30 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт), за незаконнае захоўванне і выкарыстанне фарбаванага паліва (штраф да 50 БВ).

Рэйды па аб’ектах АПК працягваюцца. Да канца ўборачнай яны будуць штотыднёвымі.
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *