По 700 человек каждый день обслуживает коллектив магазина «Санта» в Светлосельском

Общество Экономика

Заходзьце яшчэ!»

Прадстаўляць чытачам герояў фотаздымка, здаецца, няма неабходнасці. Шумілінцы, ды і жыхары населеных пунктаў раёна, добра ведаюць работнікаў магазіна «Санта». Магазін быў адкрыты ў аграгарадку Светласельскі тры з паловай гады таму, практычна адразу сур’ёзна заявіў пра сябе і надзейна заняў нішу ў гандлёвай сетцы раёна, стаўшы адным з самых любімых і папулярных аб’ектаў.

Пра тое, што гэта, сапраўды, запатрабаваны маркет, сведчаць і лічбы:  «Санта» мае самую высокую ўдзельную вагу ў агульным рознічным тавараабароце арганізацый гандлю раёна – больш за 6%.

«У сярэднім за дзень мы абслугоўваем 700 чалавек, у перадсвяточныя і святочныя дні значна больш», – дадае кіраўніцтва магазіна.

Сакрэт поспеху і папулярнасці – як у багатым асартыменце тавараў, якасці прадукцыі, так і ў сэрвісе абслугоўвання. У гандлёвай зале ў змене непасрэдна з пакупнікамі працуюць 14 чалавек. У зоне нябачнасці, як кажуць, застаюцца яшчэ 9 работнікаў – повары і кандытары, якія працуюць на лініі ўласнай вытворчасці: пякуць, смажаць, гатуюць… Дарэчы, рэалізацыя ўласнай прадукцыі займае ў аб’ёме выручкі 30%.

У тым, што «Санта» займае высокі рэйтынг у раённай сферы гандлю, заслуга і вопытнага загадчыка з 20-гадовым стажам работы ў гэтай сферы Алены Карпушэн-ка, якая з дня адкрыцця магазіна кіруе работай калектыва з 30 чалавек.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *