Начальник облздрава Михаил Вишневецкий провёл приём граждан в Шумилино

Здоровье Новости

Пытанні ўзяты на кантроль

У панядзелак 24 ліпеня выязны прыём грамадзян у Шуміліне правёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.

Кіраўніку медыцынскай галіны вобласці патэлефанавала жыхарка райцэнтра, якая выказала заўвагі наконт работы абласнога дыягнастычнага цэнтра. Міхаіл Вішнявецкі адзначыў, што патрэбна вывучэнне ар-ганізацыі работы цэнтра, каб зрабіць больш грунтоўныя высновы, і ўзяў пытанне на кантроль.

Падчас прыёму ў кабінеце прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Ірына Шалахава і галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч. Кіраўніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя цікавіла арганізацыя работы мабільнага ФАПа, кадравае забеспячэнне раённай бальніцы, узровень абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы і іншыя пытанні.

Прадстаўнікі раённай улады заўважылі, што з Шумілінскага раёна штогод паступае шмат выпускнікоў у медыцынскія навучальныя ўстановы, у тым ліку і па мэтавых накіраваннях. Так, сёлета такіх вучняў 12. Але вяртаюцца ў раён адзінкі, астатніх упраўленне размяркоўвае па іншых рэгіёнах вобласці. Таксама была выказана просьба даць у раён дадатковыя мабільныя ФАПы, бо адным мабільным пунктам цяжка ахапіць усе аддаленыя вёскі раёна, з улікам працягласці маршрутаў і маланаселенасці сельскіх населеных пунктаў. Міхаіл Вішнявецкі ўзяў «на карандаш» і гэтыя пытанні.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *