Проводит лето на работе

Молодёжь

Рыхтуецца стаць механізатарам

Лета для падлеткаў — не толькі час адпачынку, але і магчымасць папрацаваць, зарабіць грошай на кішэнныя расходы. І калі кіраўніцтва ААТ «АграБаравінка» прапанавала працоўныя месцы на мехдвары, Глеб Вясна з Башнёў ахвотна згадзіўся.

Падчас нашага прыезду хлопец працаваў ля грабляў з гаечнымі ключамі ў руках. «Іх механізатары нядаўна адрамантавалі, а мне даверылі праверыць кожную гайку і падкруціць пры неабходнасці, — усміхнуўся Глеб. — Я закончыў восем класаў і ўпершыню ўладкаваўся на работу, бо бяруць толькі з чатырнаццаці гадоў. Кіраўніцтва гаспадаркі прапаноўвала тры рабочыя месцы для школьнікаў, а прыйшоў толькі я адзін. Мне падабаецца працаваць разам са сталымі мужчынамі.

У многім ім дапамагаю, падношу інструменты, калі яны рамантуюць, падмятаю, прыбіраю. Быў памочнікам і ў свайго бацькі, які працуе ў гаспадарцы механізатарам: дапамагаў рамантаваць трактар. Планую працаваць на мехдвары два месяцы. Праз год збіраюся пайсці вучыцца на механізатара ў Гарадок. Заробленыя грошы патрачу на пакупку веласіпеда».

Начальнік участка Аляксандра Міраненка пахваліла Глеба за стараннасць. Паколькі на мехдвары не стае слесараў, лішнія працоўныя рукі заўсёды патрэбныя.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *