І нават адна двойня
Начальнік аддзела загсу райвыканкама Ірына Якаўлева падзяліліся статыстыкай па нованароджаных за 6 месяцаў.
Упершым паўгоддзі нарадзіліся 64 грамадзяніны раёна. Цікавы факт: у гендарным плане іх з’явілася на свет пароўну (па 32 карапузы). На адну двойню стала больш у Шуміліне.
На 34 дзіцяці пабольшаў райцэнтр, 7 нованароджаных з’явілася ў Свет-ласельскім сельсавеце, па 6 – у Дабейскім і Лаўжанскім, 5 – у Обальскім, па 2 –у Каўлякоўскім, Мікалаеўскім і Сіроцінскім сельсаветах.
Дваццаць дзетак сталі першынцамі ў сям’і, 22 – другімі па ліку, 12 – трэцімі, чацвёртымі і пятымі – па 4 дзіцяці, шостымі і сёмымі – па аднаму дзіцяці.Сярэдні ўзрост бацькоў склаў 30 год, маці – 28. Самаму ўзроставаму бацьку споўнілася 48 год, самай узроставай маці – 39 год.
У топе дзявочых імёнаў – Марыя, Сафія, Ганна, хлапечых – Максім, Аляксандр, Міхаіл. Сярод рэдкіх – Адэлія, Амелія, Лея; Дзямід, Марат, Ціхан.
Алена КАРПУШЭНКА.