Видеоконтроль, чектемпы и другое. Чем занимаются летом в школах и садах?

Главное Новости Образование

Відэакантроль, чэктэмпы і іншае. Чым займаюцца летам у школах і садах?

Оксана Толстая (справа) и заведующая детским садом №1 Екатерина Рябушева.

Як установы адукацыі рыхтуюцца да новага навучальнага года? Што новага будзе ў школах і садках? На гэтыя і іншыя пытанні падрабязна расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая.

Бяспека перш за ўсё

– Летам у кожнай установе адукацыі вялікая ўвага надаецца стварэнню для вучняў бяспечных умоў знаходжання, – пачала гутарку Аксана Генадзьеўна. – Гэта патрабаванне часу. Работа праводзіцца ў комплексе, аналізуецца сітуацыя па кожнай установе. Да канца ліпеня ў Обальскай і Мікіціхінскай СШ, Обальскім, Мікіціхінскім і Светласельскіх садах будзе ўстаноўлена абсталяванне трывожнай сігналізацыі. «Трывожная кнопка» паказала сваю эфектыўнасць у СШ № 1 і СШ № 2, дзіцячых садах райцэнтра.

Працягваецца работа над устаноўкай сістэм відэаназірання. Дадатковыя камеры да 1 верасня будуць устаноўлены ў Обальскай СШ, з’явяцца сістэмы відэакантролю яшчэ ў 8 установах адукацыі.

У д/с № 3 плануецца ўстанавіць кодавы электрамагнітны замок. «Можна сказаць, гэта наш эксперыментальны замок, – адзначае начальнік аддзела. – Прааналізуем яго работу і эфектыўнасць, пасля чаго прымем рашэнне аб устаноўцы такіх замкоў у іншых установах дашкольнай адукацыі».

Зараз афармляецца праектна-кашта-рысная дакументацыя на ўстаноўку сістэмы кантролю кіравання доступам, якая будзе інтэгравана з супрацьпажарнай аўтаматычнай сістэмай. Такія сістэмы да канца года будуць устаноўлены ў Шумілінскай СШ № 1 і Обальскай СШ, а ў наступным годзе – у Шумілінскай СШ № 2. Кошт адной сістэмы – больш за 30 тысяч рублёў. Пасля ўстаноўкі сістэмы ўваход у школы будзе магчымы толькі з дапамогай спецыяльных картак. У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі сістэма аўтаматычна адкрые ўсе дзверы».

Для харчавання па-новаму

– Міністэрствам адукацыі ўведзе-ны новыя патрабаванні да арганізацыі харчавання школьнікаў. З новага наву-чальнага года харчаванне дзяцей будзе арганізавана па новых прынцыпах, якія прадугледжваюць разнастай  насць страў, папулярных сярод вучняў. У су-вязі з чым ідзе работа па абнаўленні аб-сталявання харчаблокаў устаноў аду-кацыі, – кажа начальнік аддзела. – Новы халадзільнік будзе ў д/с № 3, электра-пліты – у д/с № 2 і д/с № 3, гароднінарэзка – у Мішневіцкай школе, электраводанагравальнікі – у Мішневіцкай і Амбросавіцкай школах. Для сталовых закуплена 16 чэктэмпаў (кулінарных тэрмометраў). Таксама набыты кухонны інвентар і сталовы посуд амаль на 10 тысяч рублёў.

Афарбоўка, новая мэбля

Ва ўсіх ўстановах адукацыі, за выключэннем Шумілінскай СШ № 2, дзе вядзецца капітальны рамонт, зараз праводзяцца касметычныя работы. З раённага бюджэту на фарбу выдаткавана 15 тысяч рублёў.

«Хочацца выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці Шумілінскаму лясгасу, ДРБУ-204 і Шумілінскай ПМК-70, – адзначае Аксана Талстая. – Гэта тыя прадпрыемствы, дзякуючы якім своечасова здымаюцца пытанні, звязаныя з цякучым рамонтам школ і садоў».

Для камп’ютарных класаў набыта каля 100 вучнёўскіх стулаў, якія рэгулююцца па вышыні, у асобных школах з’явяцца новыя парты і шафы, у некаторых дзіцячых садах – мяккая мэбля і гульнявое абсталяванне. Амаль 4 тысячы рублёў пайшло на набыццё для школ і садоў дзяржаўнай сімволікі. Прыкладна па 15 тысяч рублёў выдаткавана на рамонт і паляпшэнне матэрыяльнай базы Цэ-тру карэкцыйнага развіцця і Цэнтру дзяцей і моладзі.

Плануецца, што ў трох установах – Светласельскім д/с, Башнёўскай і Амбросавіцкай школах – адрамантуюцца дахі.

–  Усе ўстановы адукацыі актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года, – падсумоўвае Аксана Генадзьеўна. – Ужо зараз можна адзначыць работу ў дзіцячых садах № 1 і № 3, дзе ўласнымі сіламі рыхтуюць памяшканні. Пафарбаваны фасад сада, робіцца адмостка будынка школы – гэта пра Амбросавіцкую школу. У Мішневіцкай школе сваімі сіламі робяць рамонт музейнага пакоя, на работы і стварэнне экспазіцыі якога пайшло каля адной тысячы рублёў з пазабюджэтнага рахунку школы. І такія прыклады не адзінкавыя.

Аксана Талстая падкрэсліла, што запланаваныя мерапрыемствы можна выканаць у тэрмін пры цесным супрацоўніцстве са спецыялістамі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных ар-ганізацый, якія прафесійна выконваюць сваю работу.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *