Першымі атрымалі пашпарты
У пятніцу, 14 ліпеня, першымі ў раёне пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымалі адразу дзве ўстановы – Шумілінская СШ № 1 і дзіцячы сад № 4.
– Усе сістэмы цеплазабеспячэння павінны быць падрыхтаваны да 20 верасня, пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць да 30 верасня, – паведаміў інспектар энергагазнагляду Віцебскага МРА філіяла «Энергагазнагляду» Валерый Строкін.
Усяго на Шуміліншчыне пашпарты гатоўнасці павінны атрымаць 77 арганізацый і прадпрыемстваў.