За комментарии придётся отвечать. Уголовное дело возбуждено в отношении жительницы Шумилинского района

Закон Происшествия

За каментарыі прыйдзецца адказваць

Інтэрнэт даўно стаў абыдзеннай з’явай. У сацыяльных сетках ці месенджарах «сядзяць» літаральна ўсе. Адны маюць звычку кожны свой крок выкладваць у інтэрнэт, другія актыўна заводзяць новыя знаёмствы. Ёсць і тыя, хто любіць выказвацца пад пастамі, забываючыся пра нормы этыкету.

Святлана (імя зменена па этычных меркаваннях) у свае 65 год любіць пасядзець у «Аднакласніках». Яна не толькі лайкае пасты і фотаздымкі знаёмых, а і піша абразлівыя каментарыі пад пастамі экстрэмісцкіх груп.

У сакавіку пенсіянерка за каментарый у «Аднакласніках» была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе трох сутак, таксама ў яе канфіскавалі мабільны тэлефон. Аднак вывадаў для сябе жанчына не зрабіла. У маі Святлана пад пастом, дзе быў змешчаны фотаздымак прэзідэнта нашай краіны, пакінула зняважлівы каментарый, ды яшчэ ў дадатак у нецэнзурнай форме. За што атрымала 7 сутак з канфіскацыяй яшчэ аднаго мабільнага тэлефона.

«Каментарый быў адпраўлены на экспертызу, – расказала старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Кацярына Каяновіч. – Па заключэнні экспертаў, у каментарыі прысутнічалі знявагі, выказаныя нецэнзурнай лексікай. У выніку была ўзбуджана крымінальная справа

па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Знявага Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь», санкцыі па якой прадугледжваюць пазбаўленне волі да чатырох год».

Следства выявіла яшчэ пяць каментарыяў жанчыны, якія яна пакінула ў Тэлеграм. Па дадзеных фактах у дачыненні да Святланы ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Знявага прадстаўнікоў улады». Са Святланы ўзята абязацельства

яўкі, ёй забаронены выезд за межы Беларусі. Зараз вядуцца следчыя дзеянні, высвятляюцца матывы і прычыны злачынства.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *