Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень Рэспублікі навекі звязаны са свяшчэннай падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з’яўляецца сімвалам свабоды нашай краіны, яе гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні.
3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучага.
Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гордасць за краіну, жаданне працаваць дзеля яе працвітання, любоў да сваёй зямлі, да сваёй сям’і. Сёння ў Год міру і стварэння няма больш важнай грамадзянскай задачы, чым зберагчы згоду і стабільнасць у нашым грамадстве.
У гэты дзень жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і дабра, поспехаў у стваральнай працы!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.