Решением Шумилинского районного совета депутатов выделена помощь многодетным семьям на подготовку детей к учебному году

Общество Официально Семья

Дапамога мнагадзетным сем’ям да пачатку навучальнага года

Да новага навучальнага года мнагадзетным сем’ям будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Такое рашэнне «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2023/2024 навучальнага года мнагадзетных сямей» прыняў Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў 16 чэрвеня 2023 года. Размер дапамогі складзе 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня 2023 года.

Матэрыяльная дапамога будзе прадастаўляцца згодна з рэістрацыяй па месцы жыхарства на падставе:
асабістай заявы аднаго з бацькоў;
дакумента, якія сведчыць асобу заяўніка;
даведкі пра месца жыхарства і склад сям’і;
даведак з устаноў адукацыі аб навучанні на кожнага вучня (з указаннем класа на 1 верасня 2023 года);
пасведчання мнагадзетнай сям’і;
выпіскі банкаўскага рахунка Беларусбанка (на імя заяўніка, на які будзе пералічана выплата).

Дзяржаўную падтрымку ў выглядзе дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі змогуць атрымаць таксама малазабяспечаныя сем’і, сем’і з дзецьмі-інвалідамі альбо з бацькамі-інвалідамі.

Выплата дапамогі не прадугледжана на дзяцей, якія вучацца ў прафесійна-тэхнічных, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Дакументы з 4 ліпеня да 8 верасня прымаюцца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Час работы цэнтра – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, выхадныя – субота і нядзеля. Тэлефон для даведак 5 71 88.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *