Шумилинский Дом ремёсел собирается на праздник Купалье в Александрии

Культура Новости

І шумілінцы збіраюцца на свята

Свята «Александрыя збірае   сяброў» стала культурным брэндам Беларусі. З усіх куткоў краіны і з-за мяжы сюды з’язджаюцца госці і ўдзельнікі.

Усвяце прымуць удзел майстры Шумілінскага раённага дома рамё-стваў. «Гэта вельмі пачэсна, бо туды запрашаюць толькі лепшыя Дамы рамёстваў. І мы рады быць у гэтым спісе, – расказала кіраўнік народнай студыі “Спадчына” Дома рамёстваў Вольга Загвозда-ва. – Тэма сёлетняга свята ў Александрыі  – “Абярэг міру і саюзнага адзінства”. Таму сваю палатку мы мяр-куем упрыгожыць тканымі ручнікамі, пано, прысвечанымі Беларусі, а таксама саламяным гербам рэспу-блікі і картай, выкананай у шматковай тэхніцы».

Зараз поўным ходам ідзе падрыхтоўка: майстры рыхтуюць ганчарныя, вышываныя, плеценыя, вязаныя вырабы. На выставе-продажы будзе шырока прадстаўлены саломапляценне, шматковая тэхніка з яе рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *