К акции «Полей дерево — сохрани ему жизнь» присоединились и жители Шумилино

Общество Экология

У нашых сілах уратаваць дрэўцы

На гэтым тыдні па ініцыятыве аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама ў Шуміліне была праведзена дабрачынная акцыя «Палі дрэва – захавай яму жыццё».

Справа ў тым, што маладзенькія дрэўцы і кусты, пасаджаныя сёлета і летась, не вытрымліваюць такой спякоты. Каб яны не загінулі, іх трэба паліваць. Падчас акцыі разышлося амаль шэсць тон вады, падвоз якой арганізавала УП ЖКГ. Да паліву далучыліся работнікі райвыканкама, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзіцячых садоў № 1 і № 2 г. п. Шуміліна, дзіцячай спартыўнай шко-ы, раённага цэнтра культуры.

У рукі – вёдры і лейкі, і за работу. Вады прасілі дрэўцы і кусты на вул. Луначарскага, Кароткіна, 70 год БССР, у гарадскім парку. У гэты дзень талакой палілі каля двухсот дрэў і кустоў, падлічыў начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч. «Мы заклікаем усіх жыхароў раёна не заставацца абыякавымі і далучыцца да дабрачыннай акцыі па паліве дрэў, – кажа Генадзь Мікалаевіч. – Калі землякі паліюць дрэўцы ля сваіх шматпавярховых дамоў, гэта ўжо будзе дапамога прыродзе і ратунак для дрэў. Рабіце добрыя справы!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *