Можа, у санаторый паедзеце? Скідку гарантуем
Адпачыць у санаторыях Беларусі можна як па пуцёўцы на аздараўленне, якую выдае прадстаўніцтва «Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва», так і за ўласны кошт. Ёсць яшчэ і 12 здраўніц Федэрацыі прафсаюзаў.
Для ўсіх членаў прафсаюза ў прафсаюзных санаторыях дзейнічаюць скідкі 25%. Гэта ведаюць ва ўсіх пярвічках, і жадаючыя адпачыць загадзя бяруць патрэбную даведку – за мінулы год такім чынам адпачылі і паправілі сваё здароўе 38 работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамагана-ва. А сёлета ўжо з’ездзілі ў здраўніцы 18 чалавек, у тым ліку 11 з іх – з прадпрыемстваў прафсаюза АПК. Шумілінцы па-бывалі ў санаторыях «Лётцы» (Віцебскі раён), «Буг» (Брэсцкая вобласць), «Нарачанка» і «Крыніца» (Мінская вобласць), «Лясныя азёры» (Ушацкі раён). Усім, хто ездзіць у санаторый, дадаткова аказваецца матэрыяльная дапамога згодна з Палажэннем аб фондзе дапамогі прафсаюзнай арганізацыі.
«У Палажэнні нашай арганізацыі адзначана, што аплачваем 80% ад кошту пуцёўкі, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі лясгаса Анастасія Малашонак. – Такімі льготамі ў мінулым годзе пакарысталіся трое работнікаў, якія адпачывалі ў санаторыях “Лётцы” і “Лясныя азёры”». Нядаўна ў прафсаюзным санаторыі «Буг» Брэсцкай вобласці адпачыла старшыня раённай аргані-зацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка, якая вельмі задаволена комплек-сам лячэбных працэдур і разнастайнымі экскурсіямі.
Сваімі ўражаннямі ад адпачынку ў санаторыі падзялілася і загадчыца склада спецый ТАА «Вітконпрадукт» Святлана Шавяка: «Першы раз у санаторый “Лётцы” паехала адпачываць летась. Вель-мі спадабалася. У гэтым годзе пабывала там у лютым і яшчэ хачу!».
Па пуцёўках, выдадзеных у мінулым годзе, адпачылі 45 працуючых жыхароў раёна і 41 пенсіянер. За 5 месяцаў гэтага года – 12 працуючых і 22 чалавекі сталага ўзросту, падлічыла вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва «Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» Святлана Архіпава.
«Членам прафсаюза і іх дзецям кошт пуцёвак часткова быў кампенсаваны, – удакладняе Наталля Хамаганава. – Але сума кампенсацый у арганізацыях была рознай, яна залежыць ад Палажэння аб фондзе дапамогі прафсаюзнай арганізацыі, ад калектыўнага дагавора. У некаторых арганізацыя, напрыклад, ва УП ЖКГ, у кампенсацыях кошту пуцёвак прымалі ўдзел і абласныя галіновыя прафсаюз-ныя арганізацыі. Ва ўсякім разе, ніхто з адпачываючых не застаўся пакрыўджаным».
Адпачываюць у санаторыях не толькі дарослыя, але і дзеці. Напрыклад, летась там пабывалі 56 дзяцей, а сёлета пуцёўкі афармлялі 20. Карыстаюцца па-пулярнасцю дзіцячыя санаторыі «Расінка» ў Міёрскім раёне, «Акадэмія здароўя» і «Налібоцкая пушча» на Міншчыне, «Свіслач» і «Вясёлка» на Магілёўшчыне.
- S. Па пытаннях адпачынку ў санаторыях можна атрымаць кансультацыю па тэл. 5-04-47 (з 9.00 да 13.00), 5-03-41 і 5-16-33 (з 8. 00 да 17.00).
Ларыса ЗАЙЦАВА.