Местные дороги. Реконструкция моста на дороге Добея-Соснино

Новости Экономика

Вядзецца рэканструкцыя моста

Інфармацыя для вадзіцеляў прыватных аўтамабіляў і грамадскага транспарту: зараз да Сосніна і Лялюг можна даехаць не напрамую, а ў аб’езд, праз Бараноўскія. Адпаведны дарожны знак апавяшчае пра гэта.

Прычына такога аб’езду ўважлівая – ідзе рэканструкцыя моста на аўтамабільнай дарозе Н-16919 (дарога паміж былым комплексам і в. Пісарава). Заказчыкам рэканструкцыі выступіла КУП «Віцебскаблдарбуд», падрадчыкам – філіял Шумілінскае ДРБУ-204. У пачатку гэтага тыдня мы пабывалі на аб’екце і паглядзелі, як ідзе работа. Тут працавалі экскаватар,пагрузчык, самазвалы.

«Мост быў прызнаны аварыйным, таму старыя бетонныя канструкцыі дэманціравалі, – расказаў старшы майстар Дзмітрый Марозаў, які кіруе работамі. – Яны будуць вывозіцца на перапрацоўку ў абласны цэнтр. На месцы старога моста будзе пакладзена гафрыраваная труба дыяметрам 2 метры 40 сантыметраў. Зверху засыплецца пяском і шчэбенем, будзе пакладзены асфальт. На рэканструкцыю моста з абласнога бюджэту выдзелена 400 тысяч рублёў. На аб’екце шумілінскія дарожнікі будуць працаваць усё лета. Тэрмін здачы моста – 1 верасня.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *