Спортивный лагерь старт открыл оздоровительный сезон для детей Шумилино и Оболи

Новости Образование Спорт, туризм

Старт на здароўе і спорт

Учора, 5 чэрвеня, шумнымі дзіцячымі галасамі напоўнілася Шумілінская СДЮШАР. Установа адна з першых запрасіла хлопцаў і дзяўчат на летні адпачынак у спартыўна-аздараўленчы лагер «Старт» (у Шуміліна і Обалі).

«За першую змену, якая будзе доўжыцца да 24 чэрвеня, у нас адпачнуць 94 падлеткі: 56 дзяцей, якія займаюцца валейболам, і 38 – якія займаюцца грэка-рымскай барацьбой, – расказаў начальнік лагера Дзмітрый Ананьеў. – Найперш змена арыентавана на тое, каб падлеткі павысілі свае прафесійныя спартыўныя навыкі, аздаравіліся і набраліся эмоцый».

Па добрай традыцыі на летні час трэнеры-выкладчыкі «перакваліфікаваліся» ў выхавальнікаў, на першай змене працуюць Любоў Бабова, Людміла Харкавец, Юрый Пальвінскі, Аляксей Паршыкаў, Юрый Сцяпанаў і Пётр Ганушчанка. Дарослыя добра разумеюць, што іх выхаванцам патрэбна, каб яны дасягалі яшчэ больш высокіх дасягненняў. Багата будзе і забаўляльных мерапрыемстваў.

– Спартыўны лагер – гэта вялікі плюс для дзяцей, – зазначае Пётр Ганушчанка. – Штодзённыя двухразовыя трэніроўкі, узмоцненае харчаванне, дысцыпліна і адказнасць. Магу ўпэўнена сказаць, што менавіта праз такія спартыўныя лагеры фарміруецца дух пераможцы. Лета заўсёды па макс-муму неабходна выкарыстоўваць для будучых перамог на барцоўскім дыване.

Дарэчы, СДЮШАР сёлета арганізуе дзве змены. Другая пачнецца 31 ліпеня.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *