Как жители дома в Шумилино создали детскую площадку своими руками

Молодёжь Общество

Дзіцячая пляцоўка – сваімі рукамі

Ні камунгас, ні іншыя прадпрыемствы да гэтай дзіцячай пляцоўкі ля дома № 69 па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры не маюць ніякага дачынення. Усё зрабілі мясцовыя жыхары, якія не палічыліся ні з часам, ні з матэрыяльнымі выдаткамі.

«Ідэю ўладкаваць дзіцячую пляцоўку прапанавалі Таццяна і Аляксандр Яўсеевы, якія выхоўваюць дваіх сыноў, – расказала суседка Ірына Канаплёва. – Яны першымі і ўзяліся за работу. Потым і мы падцягнуліся».

Ірыну Канаплёву з дзецьмі мы і засталі вечарам на дзіцячай пляцоўцы (на здымку). У пясочніцы гулялі Ягор Канаплёў і Данііл Яўсееў, Аляксандр Яўсееў прый-шоў на пляцоўку са шрубавёртам, каб прымацаваць сядзенне да арэляў. По-бач знаходзіўся і сусед з прыватнага дома Аляксандр Караленка, які дапамагаў наводзіць парадак на будучай дзіцячай пляцоўцы. Ён прынёс дзецям вады паліваць пясок.

Асноўныя работы па будаўніцтве пляцоўкі ўзяў на сябе Аляксандр Яўсееў. Пры дапамозе зварачнага апарата ён зрабіў турнік, прывёз з дачы арэлі, столік і лавачкі, змайстраваў домік-лічыльнік, дзе можна не толькі пасядзець ці пагуляць, але і павучыцца матэматыцы. З’явіліся на пля-цоўцы ўкапаныя ў зямлю аўтамабільныя колы, пясочніца. У бліжэйшы час мяркуюць змайстраваць яшчэ і накрыўку для яе.

Фарбаваць  пляцоўку  выйшлі сям’я Яўсеевых, Ірына і Аляксандр Канаплёвы, Вольга і Яўген Барысавы. Прынеслі фарбы, у каго якія былі. На дапамогу прыйшоў і бацька Таццяны Віктар Окунеў, які жыве ў суседнім доме.

Вось так на Юбілейнай, 69 з’явілася дзіцячая пляцоўка. Жыхары дома ні ў каго нічога не прасілі, не патрабавалі. Хіба што заказалі ў службе 115 прывезці пяску ў пясочніцу. Усё астатняе зрабілі самі, для сябе і сваіх дзяцей. Паказалі добры прыклад сваім дзецям і жыхарам су-седніх шматпавярховак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *