Заготовка кормов разворачивается в хозяйствах Шумилинского района

Молодёжь Сельское хозяйство

На палетках — моладзь

Ва ўрочышчы Мосарава КУСГП «Сіроцінскі» засталі маладога механізатара Арцёма Федаровіча (на здымку). «Абавязкова сфатаграфуйце хлопца, талковы, — параіў дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Карпенка. — Ён працаваў у гаспадарцы да тэрміновай ваеннай службы і вярнуўся да нас. Малайчына!».

Арцём Федаровіч вывучыўся ў Ульскім ліцэі на механізатара і зваршчыка. Праходзіў у «Сіроцінскім» практыку, сюды ж і размеркаваўся. Працаваў з плугамі, чызелем, баронамі. А зараз рупіцца на МТЗ-82.1 з граблямі, за светлавы дзень зграбае ў валкі падвяленую траву на 40 гектарах. «Работа падабаецца. Адчуваю вялікую адказнасць за даручаны ўчастак работы. Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла, — кажа Арцём. — А так працаваць увесь светлавы дзень падчас прыпару — справа прывычная».

«Работы па нарыхтоўцы кармоў у нашай гаспадарцы разгарнуліся комплексна, адразу па некалькіх накірунках, — расказала галоўны аграном «Сіроцінскага» Наталля Чэкалава. — Механізатар Віктар Пятроў працуе на МТЗ з касой у Грабніцы, скошвае да 19 гектараў за дзень.

Пасля таго, як падвяленая трава ўжо ў валках, яе прасуе Мікалай Прышчэпаў. Работа кіпіць, адзін вось толькі мінус — слабыя травы. На нашых участках яны далі толькі па 15 цэнтнераў з гектара. Як Бога, чакаем дождж».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *