А КТО ОТЕЦ?

Закон Общество

А бацька хто?

Працэдура ўстанаўлення бацькоўства нясе не толькі складаную маральную, псіхалагічную, грамадскую нагрузку, але з’яўляецца важным юрыдычным фактам у жыцці біялагічных бацькоў і іх дзяцей. Працэдура нараджае ўзнікненне шэрагу маёмасных і асабістых немаёмасных правоў і абавязкаў.
Ёсць дзве магчымасці ўстанаўлення бацькоўства — добраахвотнае (бацькі непасрэдна звяртаюцца ў органы ЗАГСа) і ўстанаўленне бацькоўства ў судовым парадку (толькі пры наяўнасці рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства заявіцель звяртаецца ў орган ЗАГСа для наступнага складання запісу акта аб устанаўленні бацькоўства).
Па закону па працягу 10 месяцаў з моманту скасавання шлюбу, прызнання яго несапраўдным ці з моманту смерці мужа маці дзіцяці, бацькам дзіцяці прызнаецца муж (былы муж) маці.
Паходжанне дзіцяці ад бацькі, які быў у шлюбе з маці дзіцяці на момант зачацця і (ці) нараджэння дзіцяці, устанаўліваецца на падставе запісу акта аб заключэнні шлюбу. Маці дзіцяці, якая не лічыць свайго мужа (былога мужа) бацькам дзіцяці, можа зарэгістраваць дзіця сумесна з сапраўдным бацькам шляхам падачы ў ЗАГС сумеснай заявы, што таксама будзе лічыцца ўстанаўленнем бацькоўства. Тут, праўда, павінны прыкладацца заява ад мужа (былога мужа), што ён не з’яўляецца бацькам дзіцяці, і заява маці, што яе муж (былы муж) не з’яўляецца бацькам дзіцяці.
Пры рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў прозвішча дзіцяці даецца па згодзе бацькоў, а пры адсутнасці пагаднення — па ўказанні органа апекі і папячыцельства, імя па бацьку з’яўляецца вытворным ад імя ўласнага бацькі. У выпадку рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства на падставе рашэння суда, органам  ЗАГСа ўносяцца звесткі пра бацьку, прозвішча, імя па бацьку дзіцяці згодна з рашэннем суда.
Неабходна ведаць, што абавязкова пісьмовая згода дзіцяці, якое дасягнула паўналецця, на ўстанаўленне бацькоўства. У заяве павінна быць указана, ці жадае ён прыняць прозвішча бацькі альбо хоча пакінуць сваё ранейшае прозвішча.
Колькасць запісаў актаў аб устанаўленні бацькоўства  ў сярэднім па Шумілінскім раёне за год складае 30-35 актаў. Найменшая колькасць — 20 запісаў — была зарэгістравана ў 2000 годзе.
Н. РОДЗІЧ,
начальнік аддзела
ЗАГС райвыканкама.
Надрукавана ў №33



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *