За приписки — под суд

Закон Происшествия

Иллюстрация взята из открытых источников.

Пракуратура Шумілінскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў адносінах да галоўнага заатэхніка і загадчыка малочнатаварнай фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства – ім інкрымінаваны службовы падлог.

Утаілі падзеж маладняку буйной рагатай жывёлы

Як устаноўлена, галоўны заатэхнік у 2015-2021 гадах, жадаючы пазбегнуць адказнасці за падзеж 126 галоў БРЖ, давала заведама незаконныя ўказанні падначаленым ёй па службе чатыром загадчыкам фермаў і галоўнаму ветурачу аб унясенні ў афіцыйныя дакументы заведама лжывых звестак і запісаў пра выбыцце фактычна здохлых галоў БРЖ, як рэалізаваных жывой вагой работнікам гаспадаркі, што прывяло да здзяйснення апошнімі службовага падлогу.

Даведачна. На стадыі папярэдняга расследавання крымінальная справа ў адносінах да трох загадчыкаў фермаў і галоўнага ветурача спынена на падставах, прадугледжаных заканадаўствам.

Абвінавачваемыя прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме. З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы і прадстаўленых ім доказаў суд Шумілінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе ч. 4 арт. 16, ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь галоўнаму заатэхніку прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады, загадчыцы фермы на падставе ч. 1 арт. 427 КК РБ – абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год і 6 месяцаў.

Згодна з арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7.12.2022 года «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» абвінавачваемыя вызвалены ад пакарання часткова тэрмінам на 1 год.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Аляксей ШЧАРБАКОЎ, памочнік пракурора Шумілінскага раёна, юрыст 2 класа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *