#ТРУДКРУТ
Учора, 18 мая, у вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра‑2023 і маладзёжны кірмаш вакансій, які меў на мэце дапамагчы моладзі знайсці сабе работу на лета. Адзін з самых папулярных сярод моладзі спосабаў працаўладкавання – студатрады. Дарэчы, у гэтым годзе студатрадаўскаму руху ў Беларусі спаўняецца 60 год.
У нашым раёне летам будуць працаваць чатыры студэнцкія атрады – у Шумілінскай ПМК‑70, Шумілінскай ЦРБ, сельгаспрадпрыемствах «АграБаравінка» і «Ляжні». З афіцыйным працоўным стартам моладзь павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. Прадстаўнікам арганізацый, дзе будуць арганізаваны студатрады, уручаны сімвалічныя пасведчанні, а Шумілінскім СШ № 1 і СШ № 2 – пуцёўкі ў трэці працоўны семестр.
На маладзёжным кірмашы вакансій, які арганізавала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прысутнічала амаль 150 падлеткаў з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2. Намеснік начальніка ўпраўлення Святлана Валекава расказала старшакласнікам пра вакансіі, якія ёсць у раёне. Пра рабочыя месцы для моладзі праінфармавалі і прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў маладзёжным кірмашы вакансій.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.