Рейд по профилактике семейного насилия прошел в Светлосельском сельсовете

Происшествия

Шкада, калі бацькі забываюць пра свае абавязкі

Фото носит иллюстративный характер.

У рамках акцыі «Сям’я без насілля» і згодна з распараджэннем МУС Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах барацьбы са злачыннасцю, супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі» ў раёне праведзены шэраг прафілактычных рэйдаў.

У адным з іх – па населеных пунктах Светласельскага сельсавета – разам з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Дар’яй Трафімавай і педагогам-псіхолагам сацыяльна-педагагічнага цэнтра Юліяй Цялушкінай пабывала і карэспандэнт раённай газеты. На нашым шляху – 13 праблемных сем’яў з Лескавіч, Башнёў, Светласельскага, Язвіна, Каравайніцы.

– Ну, як у вас наконт спіртнога? – пытаецца ў гаспадыні Дар’я Трафімава.

– Калі яго няма, гэтага спіртнога, то добра.  А калі з’яўляецца, сужыцеля не пазнаць – чапляецца да дробязяў, скандаліць, можа і кулакі ў ход пусціць, – развяла рукамі жанчына.

Такая заўвага ўзята супрацоўнікам міліцыі “на аловак”, сям’я (і ў першую чаргу гаспадар) будзе пад асаблівым кантролем участковага інспектара.

Інспектар правяла з бацькамі прафілактычную гутарку наконт палавой недатыкальнасці дзяцей, пацікавілася, ці былі калі якія скаргі на выхавальнікаў, настаўнікаў і ўвогуле дарослых людзей. Педагог-псіхолаг цікавілася наяўнасцю прадуктаў харчавання, псіхалагічным кліматам у сям’і, па-жарнай бяспекай.

Рэйд паказаў, што бацькі ў наведаных сем’ях добра ведаюць свае правы. Вось толькі шкада, што часам забываюць пра абавязкі па выхаванні дзяцей.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *