Выявлены нарушения в организациях торговли Шумилинского района

Вестник Комитета госконтроля

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці спыніў парушэнні пры ажыццяўленні рознічнага гандлю.

Падчас маніторынгу арганізацый гандлёвага абслугоўвання ў Шумілінскім раёне ў кожным абследаваным гандлёвым аб’екце выяўлены шматлікія факты парушэнняў, у тым ліку тыя, што пагражаюць жыццю і здароўю спажыўцоў.

Так, у красавіку на 4-х аб’ектах выяўлены парушэнні санітарных патрабаванняў, правілаў продажу тавараў, у 3-х – цэнавага заканадаўства, у 2-х – патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў па маркіроўцы, адсутнасць асартыментных пералікаў, у адным – выкарыстанне неправераных сродкаў вымярэння і рэалізацыі тавараў без маркіроўкі ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі.

У г. п. Шуміліна ў магазіне аднаго індывідуальнага прадпрымальніка выяўлена завышэнне цэн на каву растваральную і памідоры свежыя. У рэалізацыі знаходзілася 41 найменне харчовых і нехарчовых тавараў з пратэрмінаваным да 11 год тэрмінам годнасці, на асобныя парфумерныя тавары, сродкі для мыцця посуду, эмальфарбу былі наўмысна сцёртыя даты вырабу, што не дазваляла ўстанавіць іх тэрмін годнасці. Дапушчана рэалізацыя харчовай прадукцыі, маркіроўка якой не адпавядала патрабаванням тэхнічных рэгламентаў. У аддзеле нехарчовых тавараў прадавец прадаваў асабістыя рэчы, якія былі ва ўжыванні. Акрамя гэтага, на шыльдзе магазіна не былі ўказаны прозвішча, імя і імя па бацьку прадпрымальніка.

У магазіне нехарчовых тавараў другога прадпрымальніка завышаліся цэны на энергазберагальныя лямпы, пакупнікам прапаноўвалася 9 найменняў тавараў з пратэрмінаванымі тэрмінамі годнасці, на шэраг тавараў інфармацыя пра тэрміны годнасці адсутнічала. Па ўсіх парушэннях прыняты меры па выпраўленні сітуацыі.

Усяго за студзень-красавік Камітэт вобласці абследаваў 37 гандлёвых аб’ектаў. Парушэнні выяўлены ў 28 (у тым ліку ў 7 – парадку цэнаўтварэння), размешчаных у Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Докшыцкім, Лепельскім, Полацкім, Сенненскім, Шумілінскім раёнах. За паўторныя парушэнні заканадаўства, у тым ліку аб цэнаўтварэнні, вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Неабгрунтаванасць росту цэн і стан спажывецкага рынку застаюцца на кантролі КДК вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *