В деревне Гришаны Сиротинского сельсовета сгорела дача

Происшествия

Служба 101 інфармуе. У Грышанах згарэў дачны дом

12 мая ў 14.20 у службу ратавання «101» паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў вёсцы Грышаны Сіроцінскага сельсавета.

Калі да месца выкліку прыехалі ратавальнікі, назіралася адкрытае гарэнне дома, абвальванне даху. Пажарам знішчаны дом, пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемыя версіі – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання або падпал (вінаватая асоба ўстанаўліваецца).

 

МНС пераканаўча просіць: не эксплуатуйце няспраўную, а таксама старую электраправодку. Ідучы з дому, пераканайцеся ў тым, што ўсе электрапрыборы выключаны. Тэлефон службы ратавання 101, 112.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *