Мой прадед — герой. Сочинения о своих предках — участниках Великой Отечественной войны писали ученики Амбросовичской школы

Беларусь помніць Молодёжь Образование

У рамках правядзення тыдня гісторыі ў Амбросавіцкай школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне грамадзянска-патрыятычнай свядомасці падрастаючага пакалення, на яго адказнае стаўленне да мінулага і сучаснага нашай Радзімы. З вялікай удзячнасцю вучні напісалі пра сваіх прадзедаў, якія дарагой цаной здабылі Вялікую Перамогу.

Мой прадзед – герой

1941 –  1945 гг.  Гэта дата кожны раз выклікае горыч страты, слёзы на твары кожнага, хто ведае, што яна азначае. Я ўпэўнена: нічога страшней вайны не можа быць на ўсім белым свеце. Яна забрала жыцці тысяч мірных людзей, салдат, якія ваявалі за свабоду, за мірнае неба, за шчасце жыць і працаваць на роднай зямлі. Доўгія 4 гады цягнулася гэта страшэнная навала.
У мяне на вайне быў мой прадзядуля Смірноў Раман Іванавіч. Ён шмат расказваў пра вайну маёй матулі, а яна –   мне.  Асабліва мне запомніліся моманты, калі прадзед расказваў са слязамі на вачах гісторыю перамогі: “Мы беглі з крыкам “Ура!”, бо заўсёды спадзяваліся, што вернемся ўсе, вернемся жывыя”.
На жаль, мой прадзядуля памёр яшчэ да майго нараджэння, але я буду помніць яго, таму што ён герой Вялікай Айчыннай вайны.
Людміла КУХТО, 9 клас.

Мой прадзед Кліменцьеў Фёдар Ануфрыевіч прайшоў усю вайну.  Ён ваяваў за Радзі-му, за нас, каб усе мы жылі пад мірным небам.  З лістапада 1939 па кастрычнік 1941 г. ён быў старшыной 478-га стралковага палка.  З кастрычніка 1941 па чэрвень 1945 г. каман-даваў стралковым узводам 1337-га стралковага палка.
Майго прадзеда даўно няма ў жывых. Ён па-мёр за 4 гады да майго нараджэння. Родныя кажуць, што ён не любіў распавядаць пра вайну, напэўна, занадта цяжкія былі ўспаміны пра
яе. У баях з фашыстамі прадзядуля быў тройчы кантужаны, атрымаў раненне ў нагу. Асколак ад снарада даваў пра сябе ведаць да канца жыцця, нагадваючы пра цяжкія баявыя будні.
За мужнасць, праяўленую ў баях з фашызмам, прадзядуля быў узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй» і  ордэнам Айчыннай вайны  II ступені. Я бясконца ўдзячная прадзеду і ўсім аба-ронцам Радзімы за заваяваную перамогу.
Ірына РАБЧАЕВА, 7 клас.

Прадзед маёй мамы ваяваў на франтах  Вялікай Айчыннай вайны. Яго звалі Акунец Мяфодзій Якаўлевіч. Нарадзіўся ён у 1905 годзе ў в. Ляхавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай  вобласці, памёр у 1990-м. За кіламетр ад вёскі знаходзіцца возера Чырвонае. Падчас вайны зімой на ім знаходзіўся партызанскі аэрадром, які прымаў савецкія самалёты з-за лініі фронту.  Аэрадром фашысты бамбілі, аднак у цяжкіх  умовах самалёты з «Вялікай зямлі» прывозілі  неабходныя грузы і забіралі параненых і дзяцей. Са слоў старажылаў, на дне возера ёсць  патанулы савецкі самалёт, які збілі фашысты падчас няроўнага бою.
Са студзеня 1943 г. па люты 1943 г. у вёсцы размяшчаўся штаб партызанскага злучэння двойчы Героя Савецкага Саюза С. А. Каўпака. У лютым 1943 г. нямецкія карнікі цалкам спалілі  вёску  разам з 49 жыхарамі, 90 жыхароў населенага пункта загінулі на фронце.
У прадзеда было 8 дзяцей. Адзін з іх, Акунец Сафрон Мяфодзьевіч, нарадзіўся 1 ліпеня 1931 г. і пражыў да 2014 г.  Ён дзяліўся ўспамінамі, паказваў маме зямлянкі, дзе яны хаваліся падчас вайны. У лесе быў хутар, на  якім яны жылі. Хутар знаходзіўся ў двух кіламетрах ад вёскі, а побач было балота пад назвай Булеў Мох. Літаральна яшчэ пару гадоў  таму ў вёсцы стаяў дом, у якім жыў падчас вайны С. А. Каўпак. Цяпер там усталяваны памятны знак у выглядзе гарматы.
Мы памятаем нашу трагічную гісторыю, памятаем, каб яна больш ніколі не паўтарылася.
Паліна БЯЗРУКАВА, 7 клас.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *