«Нам мир завещено беречь». Конкурс детских рисунков, посвящённый 78-й годовщине Победы

Беларусь помніць Культура

«Нам мір завешчана берагчы»

Прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году міру і стварэння. Арганізатарам конкурсу выступіла раённая ветэранская арганізацыя.

На конкурс былі прадстаўлены 63 работы вучняў з 8 школ раёна, РЦДМ і дзіцячай школы мастацтваў.

Пераможцамі сталі Цімафей Маркіянаў з Амбросавіцкай школы (педагог Г. Шчарбакоў), Карына Вясна з Башнёўскай школы (педагог А. Пінчук), Арына Яфрэмава з ДШМ (В. Шарыпава), Ягор Мацуганаў з РЦДМ (С. Бараноўская). Малюнкі накіраваны ў Віцебскі абласны савет ветэранаў для ўдзелу ў абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу.

Прызёрамі сталі Варва-ра Пятрова з СШ № 2, Аліса Яравая і Соф’я Кучко з ДШМ, Крысціна Жыжова з Мікіціхінскай школы, Назар Пырх з СШ № 1. Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі 9 Мая.

«Конкурс  нацэлены на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, – паведаміла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах. – Хочацца адзначыць, што дзецям удалося яскрава і жывапісна паказаць, як яны ганарацца гераізмам савецкіх салдат і шануюць іх памяць».

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *