У Шумілінскім раёне ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў
У сувязі з усталяваннем на тэрыторыі раёна III класа пажарнай небяспекі і працяглым сухім надвор’ем, адсутнасцю ападкаў, а таксама на падставе рашэння Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 19.08.2020 г. № 570 «Аб абмежаванні і забароне наведвання лясоў» Шумілінскі лясгас паведамляе пра ўвядзенне абмежавання на наведванне лясоў з 3 мая 2023 года да моманту зніжэння класа пажаранебяспечнай небяспекі ў лясах.
У гэты перыяд на тэрыторыі ляснога фонду забараняцца:
– уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю ляснога фонду Шумілінскага раёна, за выключэннем лясных дарог, якія вядуць да населеных пунктаў або культурна-аздараўленчых, турыстычных, рэкрэацыйных аб’ектаў;
– развядзенне вогнішчаў;
– правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах 5-16-13 (аддзел лясной гаспадаркі і лесааднаўлення), +375298104832 (інжынер па ахове
і абароне лесу Антон Шабанаў).