Призыв-2012. Представители воинских частей набирают пополнение

Актуалии Общество

Хутка ў армію
Па рэспубліцы працягваецца прызыўная кампанія. Тысячы маладых людзей папоўняць рады Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Пройдзены медыцынскія камісіі, зараз прадстаўнікі вайсковых часцей выбіраюць новае папаўненне сваіх часцей. Ужо вядома, што шумілінскія хлопцы будуць праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў спецназе (Мар’іна Горка), 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе (г. Віцебск) і ў асобнай брыгадзе Міністэрства унутраных спраў (г. Мінск).
У мінулую пятніцу ў раённы ваенны камісарыят завіталі афіцэры 15-й зенітнай ракетнай брыгады, каб сустрэцца са сваімі будучымі салдатамі.  У горадзе Фаніпаль будуць служыць пяцёра нашых землякоў.
Прадстаўнікі часці адзначылі, што ў іх пакуль што не служылі хлопцы з Шумілінскага раёна. А вось з другіх часцей, дзе служаць нашы землякі, не раз даводзілася чуць, што на Шуміліншчыне растуць сапраўдныя салдаты.
“Па новай форме прызыву – вясна, восень – прызыў праходзіць у трэці раз, — расказвае ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі, — як паказала практыка, гэта дазволіла юнакам без хваляванняў заканчваць навучальныя ўстановы і паступаць вучыцца далей”.
Як паведаміў Алег Чарняўскі, гэтым прызывам з нашага раёна пойдуць у войска каля сарака юнакоў.
Адпраўка ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь новага папаўнення пройдзе 17-23 мая.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №31 ад 17.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *