С благодарностью за работу дорожников

Общество

Нагодай для напісання матэрыялу стаў ліст у рэдакцыю ад нашага чытача жыхара в. Барсукі Васіля Несцеравіча Чарнічэнкі, які прасіў падзякаваць за добрую работу майстру ўчастка № 3 г. п. Обаль ДРБУ №204 Аляксандру Уласаву.
«Шчыра ўдзячны за працавітасць і павагу да людзей на вёсцы, – чытаем у лісце. – Расчыстку дарог ад снегу гэтай зімой у вёсцы вялі рэгулярна, без званкоў і напамінаў».

«У ДРБУ‑204 працую 12 гадоў, – расказаў падчас нашай сустрэчы Аляксандр Уласаў. – На маім участку працуюць чатыры механізатары і вадзіцель. Усе разам адказваем за ўтрыманне 260 кіламетраў дарог мясцовага значэння. Сярод буйных населеных пунктаў – Обаль, Мікалаева і Сураўні (да мяжы з Гарадоцкім раёнам), сярод маланаселеных – Галі, Чэрчыцы, Лявонава, Шашы, Купніно, Талкачова. Да самых аддаленых вёсак – Панамары і Шавекі – будзе з паўсотню кіламетраў. Працуем на МТЗ, грэйдары, МАЗе, у дапамогу – «Амкадор».

Сёлетняя снежная зіма стала сапраўдным выпрабаваннем для дарожнікаў. У самыя напружаныя дні прыходзілася працаваць кругласутачна. За дзень работнікі Обальскага ўчастка прачышчалі і падсыпалі каля двухсот кіламетраў дарог. Зараз дарожнікі прыступілі да ямкавага рамонту, робяць і бягучы рамонт на ўчастку дарогі Обаль‑Лявонава‑Мішкавічы‑Ляжні.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *