Где можно зарегистрировать лодку и пройти техосмотр?

Вопрос-Ответ

Дзе можна зарэгістраваць лодку і прайсці тэхагляд?

У рэдакцыю газеты звярнуліся чытачы і папрасілі расказаць на старонках газеты, дзе можна зарэгістраваць лодку і прайсці тэхагляд.

Як паведаміў намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Красоўскі, рэгістрацыю, унясенне змяненняў і тэхагляд маламерных суднаў праводзіць Віцебскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах, у якога пад наглядам водныя акваторыі Шумілінскага раёна.

Па-першае, ён стацыянарна ажыццяўляе сваю работу па адрасе: г. Віцебск, вул. 9-я Гарадоцкая, д. 1а. Тут рэгістрацыя, унясенне змяненняў і тэхагляд маламерных суднаў праводзіцца па аўторках, серадах і суботах з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 (з 8 чэрвеня – па серадах з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00, у суботу з 8.00 да 13.00). Тэлефон для даведак (0212) 37-73-61.

Па-другое, можна зарэгістраваць маламерныя судны і прайсці іх тэхагляд і ў Шуміліне. Выязная работа ў Шумілінскім раёне па рэгістрацыі і тэхаглядзе мала-мерных суднаў грамадзян будзе праводзіцца 18 мая ў будынку раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (вул. Сіпко, д. 31) – з 9.00 да 13.00 гадзін і ў аг. Башні каля Дома культуры – з 14.00 да 16.00.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *