Торжественное открытие Доски почёта Шумилинского района прошло в Шумилино

Главное Новости Общество

28 красавіка ў Шуміліне адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Шумілінскага раёна, на якую занесены 14 работнікаў і 7 арганізацый і калектываў, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў па выніках работы за 2022 год.

У раённым цэнтры культуры сабраліся перадавікі вытворчасці, кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, актывісты прафсаюзных і грамадскіх арганізацый. У фае цэнтра была разгорнута выстава раённага Дома рамёстваў, экспазіцыю аб земляках – Героях Сацыялістычнай Працы падрыхтавала раённая бібліятэка, прэзентацыю аб шумілінцах – лаўрэатах звання «Чалавек года Віцебшчыны» прадставіў раённы гісторыка-краязнаўчы музей, стэнд з першамайскімі нумарамі раённай газеты за 1073-2023 гады дэманстравала рэдакцыя.

Лауреаты районной Доски почёта начальник участка почтовой связи Алеся Новикова и старейшина деревень Земцы и Тропино Иван Апоркин.

«Першамай стаў яркім сімвалам людзей ў стваральнай дзейнасці на карысць нашай Радзімы. Увага да чалавека працы стала неад’емнай часткай жыцця. Мы падтрымліваем прафесійныя традыцыі, праводзім конкурсы і агляды. З кожным годам прыгажэе Шумілінская зямля.

З асаблівай удзячнасцю мы шануем сёння тых, хто славіць Шумілінскі раён працай, талентам і прафесійным майстэрствам. Такіх спецыялістаў многа ў кожнай сферы, іх уклад у развіццё рэгіёна мы адзначаем заслужанымі ўзнагародамі і званнямі, усеагульнай павагай і пашанай», – падкрэсліў в выступленні падчас цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў вытворчасці старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык. Кіраўнік раёна назваў лепшых у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, будаўніцтве і сацыяльнай сферы, падзякаваў ветэранам працы, якія стварылі моцны фундамент матэрыяльнай базы для сённяшняга развіцця раёна і краіны.

Председатель Шумилинского райисполкома Сергей Галынчик с руководителями организаций, занесённых на Доску почёта.

Сяргей Галынчык уручыў пераможцам вытворчага спаборніцтва Дыпломы аб занясенні на раённую Дошку гонару.

Выступают «Гарэзнікі».

Адкрыў святочны канцэрт народны вакальны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў, які занесены на Дошку гонару.

Музычны святочны падарунак працаўнікам Шуміліншчыны прывезлі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Гледачы гарачымі апладысментамі сустракалі фальклорныя песні і танцы, сучасныя музычныя і харэаграфічныя кампазіцыі.

На сцене — учащиеся Витебского колледжа культуры и искусств.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *