«ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ‑2023» НА ШУМІЛІНШЧЫНЕ. Высаджана амаль 260 тысяч лясных культур
Амаль 260 тысяч лясных культур на плошчы 57,7 га высадзілі ў Шумілінскім раёне падчас рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу‑2023». Акрамя гэтага, 8100 саджанцаў дапоўнілі ранейшыя пасадкі на плошчы 15,1 га. У акцыі прынялі ўдзел 235 чалавек.
Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса Людміла Доктарава, далучыліся да высакарод-най справы калектывы Шумілінскай СШ № 1, Шумілінскай СШ № 2, Обальскай СШ, Кардонскай СШ, ратавальнікі і ваенна-патрыятычны клас «Ратавальнік» г. Віцебска, работнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Шумілінскай ЦРБ, аддзела па страхаванні паслуг па Шумілінскім раёне, ваенкамата, натарыяльнай канторы г. Наваполацка, супрацоўнікі РАУС, бюро судовых экспертыз, Мішневіцкі сельвыканкам, члены РГА «Белая Русь».
Прыемна, што многія выказалі жаданне пасадзіць дрэва і такім чынам пакінуць свой след на зямлі. І гэта асабліва актуальна ў Год міру і стварэння, бо пасадка лесу – стваральная праца. І зусім невыпадкова акцыя праходзіла менавіта пад гэтым дэвізам.
Алена КАРПУШЭНКА.