Дзяржаўныя дапамогі выплачаны
26 красавіка ў Шумілінскім раёне дзяржаўныя аднаразовыя дапамогі да Дня Перамогі выплачаны, паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава. Дзяржаўныя выплаты на агульную суму 18 тысяч 700 рублёў атрымалі 19 жыхароў раёна.
Да Віктара Паўлавіча Багатырова, блакадніка Ленінграда, у гэты дзень з прыемнай місіяй завітала дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам.
Алена КАРПУШЭНКА.