Крестьянская династия Песецких

Сельское хозяйство Семья

Надзейныя, моцныя духам, руплівыя і шчырыя людзі – так у аграгарадку Амбросавічы кажуць пра сям’ю Пясецкіх, ужо не першае пакаленне якіх працуе ў сельскай гаспадарцы. Работа для іх не толькі занятак, гэта прызванне рупіцца на малой радзіме, працягваць працоўныя заслугі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Таццяна Леанідаўна, Сяргей Леанідавіч Пясецкія і іх сын Сяргей працуюцьразам на ферме Ам-бросавічы ААТ «Прыазёрны мір». Таццяна спачатку была аператарам машынна-га даення на ферме Маркава, з дзясятак гадоў доіць кароў у Амбросавічах. Кажа, што сістэма “елачка”, калі з абодвух бакоў даільнай залы становяцца па дваццаць кароў, апраўдвае сябе. Дзве даяркі спраўляюцца са статкам у трыста галоў.

Як і ў жонкі, трыццаць гадоў працоўнага стажу ў Сяргея Пясецкага. На МТЗ працаваў на розных работах у сельскай гаспадарцы, цяпер замацаваны за фермай Амбросавічы – чысціць памяшканні і адвозіць арганіку на палеткі.

Больш за паўтара дзясятка гадоў працуе ў сельгаспрадпрыемствеі сын Сяргей. Пусціў карані на малой радзіме, ажаніўся, мае дваіх дзяцей, ад гаспадаркі атрымаў дом прысядзібнага тыпу. Кажа, што работа жывёлавода не вельмі цяжкая, але ж даволі адказная: трэба дагледзець, пачысціць, падкінуць кармы. Ад гэтага таксама залежаць надоі і прывагі.

Так што дынастыя Пясецкіх рупіцца на адной ферме. Выконвае, можна сказаць, увесь комплекс работ у жывёлагадоўлі. Працягваюць справу жыцця сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Яны ўсе калісьці працавалі на зямлі, сеялі, аралі або даглядалі жывёлу. Маці Сяргея Леанідавіча

Валянціна Васільеўна сорак гадоў адпрацавала цялятніцай на ферме ў Маркаве, бацька Леанід Паўлавіч быў шафёрам – на ЗІЛ-130 (камбавозе) дастаўляў на ўсе фермы камбікорм і муку. У гэтай жа гаспадарцы ў паляводстве калісьці працавалі дзядуля Павел і бабуля Дар’я (па бацькоўскай лініі Сяргея Леанідавіча).

Карані Таццяны Пясецкай таксама вясковыя. Бабуля Ганна працавала даяркай, бацька Леанід Мікалаевіч Есіпенка ўсё жыццё рупіўся на трактары. Сваёй механізатарскай справай так захапіў жонку Ніну Міхайлаўну, што тая брала ў яго ўрокі на палетках. А потым памяняла работу даяркі на механізатарскую. Перасела на МТЗ і ім адпрацавала на палетках каля дзесяці гадоў. Зараз Ніна Міхайлаўна на заслужаным адпачынку, жыве ў Саладухах, але ж цікавіцца сельскагаспадарчымі справамі ў дзяцей і ўнука.

Вялікая і сялянская, шчырая і працоўная дынастыя Пясецкіх, дзе з пакалення ў пакаленне перадаюцца працавітасць, пашана да зямлі і радзімы. І ўжо сёння да-кладна вядома, што гэтыя моцныя традыцыі малодшы Пясецкі перадасць сваім дзецям, а яны – наступным пакаленням.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *