«Выбор профессии — выбор будущего!» Районный профориентационный слёт учеников 8-9 классов прошёл в Шумилино

Молодёжь Новости Образование

«Выбар прафесіі – выбар будучага!»

У сераду, 19 красавіка, у раённым цэнтры культуры прайшоў традыцыйны раённы прафарыентацыйны злёт вучняў 8 і 9 класаў школ нашага раёна «Выбар прафесіі – выбар будучага!». Сёлета злёт прайшоў у новым фармаце.

Вучняў чакала прафарыентацыйная інтэрактыўная пляцоўка «Кірмаш вакансій», на 8 сярэдніх спецыяльных устаноў Віцебшчыны прэзентавалі свае спецыяльнасці. Многія да прэзентацый падышлі па-сучаснаму і крэатыўна. Так, на-прыклад, аграрны каледж «Віцебскай дзяр-жаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» на злёт прывёз катоў, сабак, трусоў, якіх можна было ўзяць на рукі і сфатаграфавацца, Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж правёў майстар-клас і дэгустацыю печыва, Ульскі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці прапанаваў інтэрактыўную гульню. Менавіта гэтыя тры сярэднія спе-цыяльныя ўстановы і былі самымі папулярнымі ў падлеткаў.

Якія прафесіі запатрабаваны сёння? Медыкі, педагогі, будаўнікі, спецыялісты і рабочыя ў сельскай гаспадарцы, эканамісты і бухгалтары. Менавіта пра гэтыя спецыяльнасці расказвалі галоўны ўрач ЦРБ Свят-лана Лінкевіч, дырэктар Шумілінскай СШ № 1 Вольга Далецкая, галоўны інжынер ОКЗ Сяргей Ляўшоў, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, кіраўнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Аксана Талстая.

«Выбар прафесіі – вельмі адказны крок, – адзначыў, звяртаючыся да школьнікаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. – Як казаў знакаміты філосаф Канфуцый, выберы сабе работу па душы, і табе не давядзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці. Кожнаму з вас жадаю выбраць менавіта такую прафесію. У раёне створаны ўсе ўмовы для жыцця і развіцця, таму, закончыўшы навучальныя ўстановы, вяртайцеся на малую радзіму».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 

Ля в. Баёўка  работнікі ДРБУ‑204 правялі бягучы рамонт дарогі.

Тут працавалі грэйдэры, асфальтаўкладчык, каткі. Тэхніка своечасова падвозіла асфальтабетонную сумесь, кіраваў работай дарожны майстар Аляксандр Ляўша. «На Баёўку вядзецца суцэльнае асфальтаванне дарогі даўжынёй 800 метраў, – расказаў начальнік ДРБУ‑204 Уладзімір Раманаў. – За дзень дарожнікі ўкладваюць каля 240 тон асфальтабетоннай сумесі». Па ўсяму бачна, дарога будзе хоць каціся.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *