У Віцебскім Медыяцэнтры прайшла прэс-канферэнцыя старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў, члена Савета Рэспублікі Юрыя Дзеркача для сродкаў масавай інфармацыі па ўдзеле прафсаюзных арганізацый у турыстычным форуме “Адкрый Беларусь”.
Юрый Дзеркач адзначыў, што Віцебшчына – прыгожы край, багаты гісторыяй. Таму на турыстычным форуме ў Мінску будуць прадстаўлены некалькі тэм, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, тым невядомым раней звесткам, які былі знойдзены нядаўна. Ад Віцебскага да Браслаўскага раёнаў – легендарны край, дзе мноства помнікаў, воінскіх пахаванняў. А на Пастаўшчыне ёсць музей Першай сусветнай вайны.
Акрамя гэтага на форуме ў Мінску, які пройдзе 28 і 29 красавіка, плануецца выстава-дэгустацыя нацыянальных блюд з прымяненнем атрыбутыкі мінулых гадоў. Палачане, напрыклад, прадаставяць блюды, папулярныя ў 14 стагоддзі.
Юрый Дзеркач адзначыў, што на Віцебшчыне трэба прэзентаваць экскурсійную дзейнасць, бо гэта добры ўклад у развіццё эканомікі.