«Увага! Самаходныя машыны і трактары!»
З 10 па 20 красавіка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць дэкаду бяспекі «Увага! Самаходныя машыны і трактары!».
«Мэта штодзённых рэйдаў – папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні ў перыяд правядзення вясенне-палявых работ», – расказваюць па дарозе ў КУСГП “Ульскі” інспектары ДПС Сяргей Ганчароў, Павел Пучкоў і Дзмітрый Шуміла.
На мехдвары ў «Ульскім» супрацоўнікі ДАІ рэкамендавалі механізатарам абазначыць прычапныя і навясныя агрэгаты святловяртальнымі элементамі для бяспечнага праезду па дарогах агульнага карыстання. Такая ж заўвага была зроблена ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» і сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае». У ходзе рэйду была праверана сельгастэхніка на прадмет спраўнасці прычапных устройстваў, знешніх светлавых прыбораў, на наяўнасць маячкоў аранжавага колеру. У цэлым падрыхтаванасцю тэхнікі засталіся задаволенымі, бо нядаўна быў правераны тэхнічны стан трактароў і дадзены допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Ларыса ЗАЙЦАВА.