Бюджэтным сродкам – эфектыўнае ўкладанне
У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю на пастаяннай аснове забяспечвае кантроль за рацыянальным і эфектыўным укладаннем бюджэтных сродкаў.
У рамках кантролю за выкананнем заканадаўства аб каштоўных паперах устаноўлены факты непрымання асобнымі акцыянернымі таварыствамі Віцебскай вобласці мер па павелічэнні долі дзяржавы ў статутных фондах на суму раней аказанай дзяржпадтрымкі.
Толькі пасля ўмяшання КДК вобласці ў 7 арганізацыях Сенненскага і Докшыцкага раёнаў на аказаную дзяржпадтрымку ў выглядзе грашовых укладаў праведзены выпуск акцый на суму 1,7 млн. руб. з перадачай іх ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
У Аршанскім раёне адно ААТ па выніках работы за 2022 год мела магчымасць павялічыць статутны фонд на суму 26,8 млн. руб., другое ААТ у Пастаўскім раёне – на суму 1,3 млн. руб, ажыццявіўшы эмісію акцый з наступнай перадачай ва ўласнасць адпаведных адміністрацыйна-тэрыта-рыяльных адзінак, якія раней аказалі падтрымку з раённага і абласнога бюджэтаў на будаўніцтва вытворчых аб’ектаў.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў суб’ектам гаспадарання рэкамендавана ліквідаваць выяўленыя парушэнні, а органам улады ўзмацніць кантроль за ўмовамі аказання дзяржпадтрымкі.
Даналічана арэндная плата
КДК вобласці забяспечыў дадатковае паступленне ў бюджэт 15,5 тыс. руб. у выніку даналічэння арэнднай платы за выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці.
Падчас праверкі аднаго з прадпрыемстваў г. Віцебска ўстаноўлена неабгрунтаванае выкарыстанне паніжаючага каэфіцыента пры вызначэнні памеру арэнднай платы па дагаворы арэнды дзяржаўнай нерухомай маёмасці. Заканадаўства дазваляе арэндадаўцу выкарыстаць паніжаючыя каэфіцыенты. Так, каэфіцыент 0,5 выкарыстоўваецца за плошчы, якія патрабуюць капітальнага рамонту (рэканструкцыі), – на нарматыўны тэрмін правядзення капітальнага рамонту пры ўмове ажыццяўлення такога рамонту арандатарам за кошт уласных сродкаў у адпаведнасці з зацверджанай праектнай дакументацыяй. Падчас праверкі прадпрыемства неабходнасць такога рамонту не была ўстаноўлена. У выніку прадпрыемству была на-несена шкода ў выглядзе недаплаты за арэнду, а бюджэт згубіў 15,5 тыс. руб.
Па выніках праверкі прадпрыемству вернута 53,6 тыс. руб, у бюджэт пералічана 11,9 тыс. руб. Спагнанне астатняй сумы на кантролі. Таксама ўстаноўлена, што адсутнічае рашэнне аб здачы названай дзяржмаёмасці ў арэнду.
Адпаведныя парушэнні з’яўляюцца тыповымі і для большасці іншых правераных суб’ектаў. Такія факты выяўляліся ў Віцебскім і Талачынскім раёнах.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.