Выходил на поля молодой агроном

Молодёжь Сельское хозяйство

Аграном свой, мясцовы

У Эдуарда Котава свой погляд на прыгожае: ён малады аграном і атрымлівае задавальненне ад сакавітай зелені ўсходаў і сенажацяў, спеючых каласоў, хлебнага раздолля.

Эдуард Котаў родам з Мікіціхі, на накіраванні ад гаспадаркі вывучыўся на агранома ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і вярнуўся на малую радзіму. За яго плячыма ўжо чатыры гады стажу. Ажаніўся ў Мікіцісе (жонка Юля родам з Магілёўшчыны), маладой сям’і, якая выхоўвае маленькага сына Мацвея, выдзелілі кватэру са зручнасцямі. Так што Эдуард Котаў пусціў карані на радзіме і нікуды з’язджаць не збіраецца.

Зараз клопат маладога агранома – будучая пасяўная. У гаспадарцы плануюць сеяць 800 га яравых зерневых, столь ж кукурузы. Трэба распрацоў-ваць аграхімічныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўрадлівасць глебы і павышэнне ўраджайнасці сельгаскультур, вывучаць новыя тэхналогіі аграноміі і ўкараняць іх у жыццё.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *