ФЕСТЫВАЛЬ ПРАВАВЫХ ВЕДАЎ

Молодёжь Образование


На сцене – команда «Закон в действии» из Кардона.

«Закон у дзеянні» – у пераможцах

У СШ № 1 г. п. Шуміліна ў раённым фестывалі прававых ведаў прынялі ўдзел 36 школьнікаў з пяці ўстаноў адукацыі. Удзельнікаў мерапрыемства вітала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч. Яна адзначыла, што кожнаму з нас трэба быць падкаваным па прававой тэматыцы, ведаць свае правы і абавязкі.

Мерапрыемства ўключала два блокі: конкурс агітбрыгад і алімпіяду прававых ведаў. У конкурсе агітбрыгад першае месца заняла каманда «Закон у дзеянні» з Кардонскай школы, другое – каманда «Ведаць законы – значыць абараняць свае правы» з Мікіціхінскай школы, трэцяе – «Правазнаўцы» з Амбросавіцкай школы. Адзначым, што гэта школа базавая, і ўдзельнікі тут былі самыя маленькія, але выступалі дастойна. У алімпіядзе прававых ведаў першае месца прысуджана Дар’і Барысевіч з Мікіціхінскай школы і Віктару Бароўкіну з СШ № 1, трэцяе – Аляксею Мальцаву са Слабадской школы.

Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і каштоўнымі падарун-камі ад аддзела па адукацыі райвыканкама.

Арганізатарам фестывалю прававых ведаў выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама, РАУС, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама і раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *