НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»  – АДДЗЕЛ ЗАГС

Вопрос-Ответ Официально

Аказанне паслуг

Сёння на старонках раённай газеты мы друкуем найбольш актуальныя пытанні, з якімі звярнуліся жыхары раёна на «прамую лінію» да начальніка аддзела загса райвыканкама Ірыны Якаўлевай.

 – Я займаюся генеалагічнымі даследаваннямі свайго роду. Ці аказваюць органы загса дапамогу ў складанні радаводных і куды можна звярнуцца па пытанні пошуку звестак пра сваякоў?

– Кампетэнцыя органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, у нашай краіне вызначана артыкулам 198 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Генеалагічныя даследаванні і складанне радаводных у кампетэнцыю органаў загса не ўваходзіць. Па пытанні правядзення даследаванняў па гісторыі сям’і вы можаце звярнуцца ў дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі».

 – У жніўні нашы бацькі будуць адзначаць залатое вяселле. Нам, дзецям, хочацца зрабіць гэты дзень асабліва ўрачыстым і запамінальным. Ці аказваецца такая паслуга аддзелам загса?

–  Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2016 № 826 «Аб аказанні дадатковых платных паслуг органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану», аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамы (Палацы) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковыя і сельскія выканаўчыя і распарадчыя органы аказваюць дадатковыя платныя паслугі па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, у тым ліку правядзенне, прысвечаных памятным датам шлюбнага жыцця (фарфоравая, сярэбраная, залатая і інш. вяселлі).

Каб атрымаць паслугі па правядзен-ні залатога вяселля вашых бацькоў, вам неабходна звярнуцца ў аддзел загсу з заявай. Аплату за аказаную паслугу ўносіць асоба, якая звярнулася з заявай. Для правядзення цырымоніі аддзел загсу складае індывідуальны сцэнарый з улікам пажаданняў заяўнікаў і юбіляраў, які грунтуецца ў тым ліку на гісторыі жыцця сям’і і народных традыцыях.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *