Что делать с дебоширами?

Закон Общество

«ДОМ БЕЗ НАСІЛЛЯ» Што рабіць з бацькам‑дэбашырам?

З 3 па 7 красавіка ў Шумілінскім раёне прайшла рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля», асноўная мэта якой – прыцягнуць увагу грамадскасці да вырашэння праблем дамашняга насілля і аказаць пацярпелым своечасовую кваліфікаваную дапамогу.

Праблема сямейнага насілля па-ранейшаму актуальная. Як паведаміў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў, толькі за 1 квартал па фактах сямейнага насілля ў міліцыю звярнулася 57 грамадзян.

«Падчас акцыі праведзены пазапланавыя пасяджэнні грамадскіх пунктаў аховы парадку ва ўсіх сельвыканкамах, 8 прафілактычных рэйдаў, у якіх наведалі 79 сем’яў, – расказвае Павел Трафімаў. – Прайшлі два выязныя суды, па рашэнні якіх два сямейныя скандалісты накіраваны ў лячэб-на-працоўны прафілакторый. Накіруецца ў ЛПП і яшчэ адзін грамадзянін».

У адным з прафілактычных рэйдаў разам з участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Дар’яй Трафімавай і сацыяльным педагогам Шумілінскай СШ № 1 Таццянай Вячэрскай браў удзел і карэспандэнт раённай газеты. Былі наведаны больш за 10 сем’яў у Шуміліне, у якіх зафіксаваны факты дамашняга насілля.

Падчас наведвання мужчыны, якія некалі паказалі сябе сямейнымі дэбашырамі, былі цвярозыя, запэўнівалі, што зараз у іх сем’ях няма скандалаў. «Адным сямейным скандалам вы можаце нанес-ці дзіцяці псіхалагічную траўму на ўсё жыццё», – пераконвала сацыяльны педагог Таццяна Вячэрская. Дар’я Трафімава тлумачыла нюансы заканадаўства аб прафілактыцы дамашняга насілля, адзначала, што п’янства і сямейныя скандалы могуць стаць нагодай для накіравання дэбашыра ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Ёсць аб чым задумацца…

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *