Шумилинские дорожники приступили к ремонту дорог местного значения

Новости Экономика

Вясна – самы час пачынаць рамонтныя работы на дарогах. Гэтым ДРБУ‑204 пачало займацца яшчэ ў сакавіку. Яны ў адказе за дарогі мясцовага значэння.

Ля в. Прыазёрная (на здымку) мы сустрэлі дарожнікаў, якія рамантавалі праезную частку так званым метадам прамочвання (пропитки – рус.) – засыпалі яміны гранітным шчэбенем і пралівалі бітумнай эмульсіяй.

«На ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог раёна з абласнога бюджэту выдзелена 937 тысяч рублёў, – расказаў начальнік ДРБУ‑204 Уладзімір Раманаў. – За першы квартал мы патрацілі 502,5 тысячы рублёў. Сродкі пайшлі на ачыстку і падсыпку дарог, пешаходных пераходаў, аўтобусных прыпынкаў.
Акрамя гэтага, дарожнікам даведзены план бягучага рамонту – 11 кіламетраў 150 метраў. На гэтыя мэты выдзелены 1 мільён 590 тысяч рублёў. Гэта грошы рэспубліканскага дарожнага фонду, абласнога бюджэту, міжбюджэтных трансфертаў. Бягучы рамонт будзем весці двума спосабамі: суцэльна асфальтаваць або ўмацоўваць гравійнае пакрыццё».

Пры наступленні спрыяльнага надвор’я шумілінскія дарожнікі прыступяць да работы на ўчастках дарог Віцебск-Сіроціна, Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, Шуміліна-Башні-Цербяшова, у вёсцы Баёўка. З сярэдзіны красавіка пачне працаваць і асфальтабетонны завод у Любічах.

Сёлета ў вобласці на мясцовых аўтамабільных дарогах запланавана адрамантаваць шэсць мастоў, два з іх – у Шумілінскім раёне. У пачатку чэрвеня пачнецца рэканструкцыя моста ля вёскі Сосніна. Другі мост, праз рэчку Обаль у Пагіршчыне, будзе адрамантаваны капітальна. Зараз вядзецца падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, а да работы прыступяць у сярэдзіне лета. У гэтым годзе рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя і на рамонт моста праз раку Заронаўка ў в. Грышаны. Работы хутчэй за ўсё распачнуцца ў наступным годзе. Пакажа час.

Акрамя гэтага, у планах работнікаў ДРБУ-204 папрацаваць і за межамі раёна – дапамагчы з рамонтам дарог і добраўпа-радкаваннем у Гарадку і Полацку і такім чынам зарабіць дадатковыя грошы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *