Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка

Общество Официально

Хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 г.

Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!

Гэтая ўрачыстасць сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, дабра над злом. Велікодныя дні раскрываюць сутнасць хрысціянства, заклікаюць задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі. Асаблівая атмасфера свята ўмацоўвае імкненне захоўваць мір і згоду ў грамадстве, быць міласэрнымі, атульваць клопатам блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў спагадзе і падтрымцы.

Шчыра жадаем, каб велікодная ўрачыстасць напоўніла вашы сэрцы радасцю і энергіяй, вашы дамы – душэўным цяплом і шчасцем.

Няхай традыцыйнае прывітанне ”Хрыстос Уваскрэс!“ стане для кожнага верніка сімвалам духоўнага адраджэння і ўдасканальвання.

З павагай,

Аляксандр Субоцін,                                              Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня                                                               старшыня
Віцебскага абласнога                                          Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                          Савета дэпутатаў


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *