Николай Будневич: Президент поставил задачи, определил цели и перспективы развития на год

Новости Общество

Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– У Пасланні Прэзідэнт закрануў вялікую колькасць важных пытанняў, паставіў задачы,  вызначыў мэты, перспектывы развіцця на год. Бачна, што кіраўнік краіны адчувае час і дзейнічае згодна з сітуацыяй, якая склалася.

Галоўная ўмова нашага суверэнітэту – гэта эканоміка, менавіта таму Прэзідэнт зрабіў дэталёвы аналіз па ўсіх сферах з пасылам: лепш ваяваць на эканамічным фронце, чым на любым іншым. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць сацыяльнай абароны кожнага чалавека, клопату пра мнагадзетныя сем’і, развіццё інфраструктуры рэгіёнаў, добраўпарадкавання гарадоў і аграгарадкоў – гэта тое, што мы можам бачыць і адчуваць кожны дзень. А. Р. Лукашэнка выказаўся і пра неабходнасць падтрымкі дэпутацкай дзейнасці з боку выканаўчай улады і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, – усе сілы павінны быць накіраваны на паляпшэнне жыццезабеспячэння насельніцтва.

Многае з агучанага Прэзідэнтам рэалізуецца ў Шумілінскім раёне, але час патрабуе рабіць гэта хутчэй, якасней, надзейней – будзем ушчыльную над гэтым працаваць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *