Отвечает участковый инспектор: сроки при оплате штрафа

Вопрос-Ответ Закон

Ці ёсць тэрміны па аплаце штрафаў?

Уладзіслаў Алімаў, участковы інспектар г. п. Шумилино, расказвае пра нюансы выплаты штрафаў:
– Пасля вынясення паста-новы аб накладанні адміністрацыйнага штрафу грамадзянін мае права яе абскардзіць. Калі гэта не было зроблена, штраф павінен быць выплачаны не пазней 30 дзён з дня ўручэння пастановы. Нявыплата штрафу ў вызначаны тэрмін з’яўляецца падставай для спагнання яго ў прымусовым парадку праз органы прымусовага выканання.

У гэтым выпадку з даўжніка спаганяецца прымусовы збор у па-меры 10% ад спаганяемай сумы, а таксама ўсе выдаткі па прымусовым выкананні. Таму штрафы лепш аплачваць своечасова. Варта адзначыць, што менавіта з моманту аплаты ад-міністрацыйнага спагнання прадастаўляецца гадавы тэрмін, па заканчэнні якога лічыцца, што ў чалавека не было адміністрацыйнага спагнання.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *