Районная прокуратура проверила уплату налогов организациями и предприятиями района

Закон

Пра падаткі
Пракуратурай раёна праведзены  аналіз захавання падатковага заканадаўства прадпрыемствамі і гаспадаркамі раёна. Высветлена, што некаторыя арганізацыі і прадпрыемствы маюць вялікую запазычанасць па выплаце падатковых плацяжоў у бюджэт.
У структуры агульных даходаў раённага бюджэту найбольшую вагу займае падаходны падатак. У той жа час асобныя прадпрыемствы пералічваюць сумы не ў поўным памеры.
Запазычанасць УП “Обальскі керамічны завод” па пералічэнні ў бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб складае 79,8 мільёна рублёў.
КУП БАН за студзень пералічыла падаходны падатак у памеры 20 000 (!) рублёў, а за люты – 2,5 мільёна рублёў. Улічваючы, што колькасць працуючых у арганізацыі 40 чалавек, а стаўка падаходнага падатку складае 12%, можна зрабіць вывад, што пералічэнне падаходнага падатку КУП БАН ажыццяўляе не ў поўным памеры.
Раённая пракуратура прапаноўвае неадкладна прыняць меры, каб пазбегнуць далейшага парушэння падатковага заканадаўства.
А. ВЕЦЮГОЎ,намеснік пракурора раёна.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *