У раёне ўсё спакойна?
Падрабязны аналіз работы аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку ў сферы высокіх тэхналогій, за 2022 год і бягучы перыяд гэтага года прадставіў на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў начальнік РАУС Уладзімір Петухоў. Вёў сесію старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
Ёсць станоўчыя вынікі
Начальнік аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Петухоў пачаў даклад з галоўнага выніка 2022 года – на тэрыторыі раёна зменшылася колькасць злачынстваў на 11% (са 164 да 146). Хаця ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва па-ранейшаму застаецца вышэй сярэднеабласнога паказчыка. Большасць злачынстваў рэгістравалася ў Шуміліне (48), Обаль-скім (25), Светласельскім (19), Лаўжанскім (14) і Дабейскім (14) сельсаветах. 11 злачынстваў зарэгістравана ў Мікалаёўскім, 7 – у Міш-невіцкім, 6 – у Сіроцінскім і 2 – у Каўлякоўскім сельсаветах.
Так, на 18,6% знізілася злачыннасць па лініі крымінальнага вышуку, на 22,2% – па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, на 17,9% – па напрамках дзейнасці іншых падраздзяленняў. Зашкальваюць лічбы па лініі супрацьдзеяння кіберзлачыннасці – злачыннасць узрасла на 50% (з 10 да 15), па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі – на 33,3%. На 25% павялічыла-ся колькасць крадзяжоў веласіпедаў. Наогул найбольшую коль-касць злачынстваў складаюць крадзяжы.
Раскрывальнасць па лініі вышуку складае 67,4%. Устаноўлены ўсе падазраваныя асобы па цяжкіх, асабліва цяжкіх злачынствах па лініі крымінальнага вышуку, па забойствах, фактах наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, хуліганствах, рабаванні, крадзяжах аўтамабіляў і мабільных тэлефонаў.
Разам з тым па выніках двух месяцаў гэтага года назіраецца агульнае павелічэнне колькасці злачынстваў на 12,5% (з 16 да 18). Рост абумоўлены перш за ўсё павелічэннем больш чым у два разы колькасці кіберзлачынстваў (з 2 да 5, +150%), а таксама фактаў учыненых злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці не-паўналетніх (з 0 да 2, +100%). А вось па лініі крымінальнага вышуку злачыннасць знізілася больш чым на 61% (з 13 да 5), па лініі барацьбы з эканамічнымі злачыннасцю засталася на ўзроўні 2022 года (1). Сёлета назіраецца агульнае зніжэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Не зарэгістраваныя забойствы, факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, хуліганстваў, вымагальніцтваў, рабаванняў, разбояў, крадзяжоў мабільных тэлефонаў і аўтамабіляў.
У сувязі з тым, што ў раёне назіраецца тэндэнцыя павелічэння агульнай колькасці зарэгістраваных кіберзлачынстваў пры агульнарэспубліканскай тэндэнцыі зніжэння, варта прызнаць, што прымаемыя меры ў гэтым напрамку яўна недастатковыя і патрабуе актывізацыі прафілактычная работа з насельніцтвам. Улічваючы рост злачынстваў, здзейсненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, недастаткова наладжана прафілактычная работа суб’ектамі ў гэтым накірунку.
Стан дарожнай бяспекі
Па выніках мінулага года на тэрыторыі раёна адзначаецца агульнае зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў на 22,2%, колькасць загінулых у ДТЗ грамадзян зніжана з 4 да 1, колькасць параненых – з 10 да 6 чалавек. Параненых і загінуўшых у ДТЗ дзяцей не было. За прайшоўшы перыяд 2023 года на тэрыторыі раёна адзначаецца рост ДТЗ.Са справаздачай па абмяркоўваемым пытанні выступіў в. а.старшыні Дабейскага сельвыканкама Аляксей Іспянькоў.
Алена КАРПУШЭНКА