Доска Почёта Шумилинского района. Николай Яковлев

Общество Экономика

«Керамічны завод дае мне сілы»

На раённую Дошку гонару занесена прозвішча Мікалая Міхайлавіча ЯКАЎЛЕВА, начальніка цэха № 2 Обальскага керамічнага завода.

Няпраўду кажуць, што незамянімых няма. Замяніць Мікалая Якаўлева – тая яшчэ задача. Але, праўда, зараз яна не стаіць на парадку дня.

Мікалай Міхайлавіч ужо сем год як на заслужаным адпачынку. Але ў страі і сёння, бо не мог пакінуць прадпрыемства, калі тут адбываюцца чарговыя шырокамаштабныя рэканструкцыі. «Так, цяжка, узрост не малады, але завод дае мне сілы», – кажа ён.

– Асабіста прасіў Мікалая Міхайлавіча, каб яшчэ папрацаваў, – адзначае дырэктар ОКЗ Павел Манак. – Сапраўдны прафесіянал. Без яго завод быў бы іншым, і гэта я зразумеў падчас першага знаёмства. Які фронт работ ён выканаў падчас першай рэканструкцыі пры пусканаладачных работах! Сказаў, што давядзе справу да канца і давёў. Хутка зноў чакаюцца пускана-ладачныя работы пасля заканчэння другой мадэрнізацыі. Так што без яго ніяк.

М. М. Якаўлеў працуе на Обальскім керамічным заводзе з 1995 года, праз тры гады стаў начальнікам цэха. Сваёй адданасцю справе, разуменнем тэхналагічнага працэсу, чалавечым стаўленнем да людзей заслужыў аўтарытэт як сярод рабочых, так і ў кіраўніцтва.

– Ведаеце, прырос да завода, – расказвае

мужчына. – З ім я перажыў росквіт, калі наша цэгла была адной з лепшых на прасторах Савецкага Саюза. Не кінуў завод, калі надышлі складаныя часы. На маіх вачах праводзілася першая рэканструкцыя, якая дала надзею, што завод будзе жыць і паспяхова працаваць.

Сціплы, тактоўны і патрабавальны. Такі ён па жыцці. Максімаліст – гэта ўжо на рабоце. Поўнасцю аддаецца рабоце, і гэтага патрабуе ад падначаленых. «Калі ўзяўся за справу, зрабі на сумленне» – працоўны дэвіз Якаўлева і яго каманды (менавіта так называе сваіх падначаленых Мікалай Міхайлавіч).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *