Старшыня Маладзёжнай палаты пры Шумілінскім раённам Савеце дэпутатаў Аліна Траццякова: «Жыць для сябе і для краіны»

Молодёжь

Моладзь не павінна сядзець склаўшы рукі, трэба рэалізоўваць у жыццё свае ідэі, праяўляць ініцыятыву і творчасць, пераканана старшыня Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Аліна Траццякова.

«Кожны юнак і дзяўчына мае здольнасці і прыхільнасці, – раз-важае Аліна. – Адны знаходзяць сябе ў спорце, другія мараць аб сцэне, трэцім даспадобы інтэлектуальныя забавы, некаторыя з задавальненнем гатовы прыняць удзел у грамадскай дзейнасці. Галоўнае, даць магчымасць кожнаму рэалізаваць сябе».

Аліна Траццякова – малады спецыяліст, другі год працуе праві-зарам-рэцэптарам у аптэцы № 40, актывістка грамадскага аб’яд-нання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Актыўная гра-мадзянская пазіцыя ў яе са школы: у 9 класе ўступіла ў рады БРСМ. Маладзёжная арганізацыя стала для дзяўчыны спосабам самарэалізацыі. Так было і ў Слабадской школе, і ў раённай гімназіі, і ў Віцебскім медыцынскім універсітэце. Вярнуўшыся пасля ву-чобы дадому, Аліна актыўна ўключылася ў маладзёжнае жыццё: «Цягнік памяці», пасадка дрэў, вела – і аўтапрабегі.

Узначальваць Маладзёжную палату пры раённым Савеце дэ-путатаў для дзяўчыны – асаблівы гонар і адказнасць. «Сучасная моладзь упэўнена і імкліва крочыць наперад, – лічыць Аліна. – І мы, члены Маладзёжнай палаты, павінны ісці разам і ў нагу з часам. Упэўнена, што моладзь актыўна будзе ўдзельнічаць у інтэлекту-альным клубе, у велапрабегах па месцах баявой славы, у дыяло-гавых пляцоўках». Аліне падабаецца жыць у хуткім тэмпе. «Ад маладосці трэба браць па максімуму, – усміхаецца дзяўчына. – Жыць для сябе і для краіны, якая дала табе магчымасць радавацца мірнай маладос-ці, – мая мэта».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *