«Марафон памяти» продолжает военно-патриотическую работу в школах Шумилинского района

Беларусь помніць Образование

Эстафету прыняў «Марафон памяці»

З 23 студзеня па 23 лютага  ў раёне праходзіў  месячнік ваенна- патрыятычнай работы.

Як расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Юлія Базар, урачыстае адкрыццё месячніка прайшло ва ўсіх установах адукацыі Шуміліншчыны, за месяц было праведзена больш за 300 мерапрыемстваў – акцый, гутарак, сустрэч, экскурсій, выстаў і інш. Ва ўсіх школах раёна, практычна ў кожным класе, праводзіліся ўрокі мужнасці, сустрэчы з прадстаўнікамі вайсковых часцей г. Полацка, «лінейкі Памяці», агляды строю і песні, фестывалі патрыятычнай песні, піянерскія зборы і кіналекторыі, мітынгі. Асобныя мерапрыемствы былі прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэр-нацыяналістаў, Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, Дня юнага героя-антыфашыста, Дня абаронцаў Айчыны, якія былі ў гэты час. Так, да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў была праведзена дэкада патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах маіх землякоў». 23 лютага адбылося закрыццё месячніка, былі падвядзены вынікі работы, узнагароджаны лепшыя вучні-актывісты.

Але ваенна-патрыятычная работа на гэтым не спыняецца, яна вядзецца на працягу ўсяго года, падкрэсліла Юлія Базар. Эстафету падхапіў абласны «Марафон памяці», адкрыццё якога адбылося 21 лютага. У нашым раёне марафон праходзіць пад дэвізам «Наша гісторыя – наша памяць» у некалькі этапаў.

Першы этап мае назву «Генацыд: ўспомніць усіх, успомніць кожнага», наступны – «Герояў помнім імёны», у красавіку пройдзе этап «Дарогамі Перамогі». У ходзе марафону вучні будуць удзельнічаць у экскурсіях, паходах па месцах ба-явой славы, збіраць матэрыялы пра ўдзельнікаў і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, героях-земляках. Фінальнае мерапрыемства «Марафона памяці» адбудзецца ў маі на мемарыяльным ком-плексе «Прарыў» ва Ушацкім раёне.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *